- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дысбалансы дыялога. Мінулы тыдзень дадаў да дыялога Захаду з Беларуссю пэўную колькасць новых слоў і падзей, аднак не змяніў прынцыпова ні яго схему, ні яго дынаміку, ні баланс яго прамежкавых вынікаў. Відавочна аднак, што з большай нагляднасцю і кантрастнасцю вызначыліся пазіцыі бакоў як у кропках іх супадзення, так і разыходжання. Вельмі прагматычную, а разам з тым і вельмі лагодную для афіцыйнага Мінску пазіцыю агучыў міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Марацінас падчас яго візіту ў Беларусь. Ён выступіў за скасаванне санкцый Еўрасаюза супраць кіраўніцтва Беларусі і за далучэнне нашай краіны ў бліжэйшай будучыні да Рады Еўропы. Без усялякіх дадатковых умоў і агаворак. Матывацыя гэтага, на яго погляд, вельмі простая і моцная: «Мы палову таваразвароту маем сёння з Еўрасаюзам. Палова таваразвароту — з Усходам. Вось і ўся матывацыя. Гэта пытанне жыцця нашай дзяржавы».