- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеянні мясцовых распараджальнікаў выбарчага працэсу выглядаюць так, быццам бы яны ўсяляк замінаюць здзяйсненню мары Аляксандра Рыгоравіча ўбачыць на мясцовых выбарах 75 працэнтаў выбаршчыкаў. Ужо падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты назіраецца спроба сарваць выбары. Яскрава гэта паказалі пікеты актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якія прайшлі 2 лютага ў Мінску. Невядомыя «людзі ў цывільным» ушчыльную здымалі пікетоўцаў на відэакамеры, абражалі і пагражалі ім, і ўвогуле ўсяляк правакавалі на нейкія эмацыйныя дзеянні. Ля ўніверсаму «Беларусь» сябар Завадской выбарчай камісіі Вольга Крыжаноўская сумесна з супрацоўнікамі міліцыі патрабавалі спыніць пікет па зборы подпісаў за сябра аргкамітэту БХД, а таксама спрабавалі забраць у іх падпісныя аркушы. Супрацоўнікі міліцыі пагражалі арыштаваць удзельнікаў пікету ля гандлёвага цэнтра «Глоба».