- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сімптаматычным у гэтым лане стаў артыкул Аляксея рцаха на сайце інфарацыйна-аналітычнага выдання «Сегодня». Спадар Арцах вымушаны быў прызнаць, што ягоная краіна ператварылася ў сусветнага ізгоя, якому патрэбныя хаўруснікі. Калі хаўруснікаў няма, Арцах прапануе іх стварыць у «дабраахвотна-прымусовым» парадку, скарыстаўшы АДКБ. Маўляў, «штогод мы праводзім маштабныя вучэнні з прыцягненнем тысяч вайскоўцаў і сотняў адзінак баявой тэхнікі, здзяйсняем шматкіламетровыя маршы ў пустынях, дэсантуемся на крайняй поўначы… Дык чаму ж на нашай авіябазе ў Хмейміме да- гэтуль не кватаруе пара звёнаў знішчальнікаў беларускіх ВПС з нашай сумеснай базы ў Баранавічах? Ці не час Лукашэнку не на словах, а на справе паказаць брацкую любоў двух славянскіх народаў?» — пытаецца расійскі журналіст.