- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Частка апазіцыянераў, якія выступалі за байкот выбараў, нечакана звярнулася да Еўрасаюза з просьбай паспрыяць дыялогу з уладай. Колькі высілкаў яны паклалі на тое, каб не дапусціць «легітымізацыі ўлады на Захадзе», і зараз сваёю заяваю фактычна перакрэслілі ўсю сёлетнюю барацьбу. Як піша афіцыйны часопіс Еўрасаюза «Еuobserver», пяцёра беларускіх апазіцыйных лідараў звярнуліся з адкрытым лістом да ЕС з просьбай перазапусціць унутраныя перамовы аб дэмакратычных рэформах у Беларусі. Ліст з’явіўся 30 кастрычніка, калі стала зразумела, што ЕС прыпыняе санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння.