- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнім часам як грамадства, так і чыноўніцтва заклапацілася праблемай існавання і ўжытку беларускай мовы. З’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які прайшоў у Мінску 2 лістапада, наведала галоўны спецыяліст Упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла Лебедзь. Яна не пабачыла ніякіх праблемаў з ужываннем беларускай мовы. «Дакументы, якія прыходзяць да нас па-беларуску, атрымліваюць беларускамоўны адказ. Развіваецца беларускамоўны тэатр і наша музычная культура. Нашы паэты-песеннікі ствараюць добрыя беларускамоўныя песні, якія з задавальненнем выконваюць і прафесійныя артысты, і аматары. Мы існуем у беларускім асяроддзі», — заявіла Людміла Лебедзь Радыё «Свабода»