- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маладафронтаўцы заклікаюць усіх, хто мае такую мажлівасць, далучыцца да талакі ў Курапатах, што адбудзецца 31 кастрычніка, за дзень да акцыі ўшанаваньня ахвяр камуністычных рэпрэсій “Дзяды”. Мы плануем прыбіраць Курапаты з унутранага боку МКАД, дзе ўрочышча найбольш забруджанае і зарослае кустоўем. Ужо на наступны дзень пасля нашай талакі, на “Дзяды”, ў гэтай частцы Курапат будуць усталяваныя новыя крыжы”, — распавядае адзін з арганізатараў талакі Раман Васільеў. Збор удзельнікаў талакі 31 кастрычніка а 12 гадзіне на канцавым прыпынку тралейбусаў 46 і 53 “Зялёны луг – 7”. Арганізатары талакі просяць удзельнікаў браць з сабою пальчаткі і тых, хто мае такую мажлівасць, рабочы інструмент: рыдлёўкі, граблі, сякеры, пакункі для смецця.