- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тры месяцы таму ЕС прыпыніў санкцыі ў дачыненні да шмат якіх беларускіх чыноўнікаў і некаторых кампаній. Да новага разгляду гэтага пытання застаўся месяц. Еўрапейцы прыпынілі свае санкцыі пад уздзеяннем дзвюх рэчаў. Першая — міратворчыя высілкі афіцыйнага Мінска па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Другая — і еўрапейцы не саромеліся гэта прызнаць, — тое, што прэзідэнцкія выбары 2015 года ў краіне прайшлі хоць і недэмакратычна, але мірна. Ну і тое, што напярэдадні выбараў былі выпушчаныя палітвязні, безумоўна, паўплывала.