- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Чалавек-майка», як сталі называць Юрыя Рубцова, быў затрыманы ў красавіку на дазволенай уладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях» за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». І вось праз шэраг затрыманняў і сутак, 6 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцэховіч вынесла гомельскаму актывісту вырак — паўтара года абмежавання волі. Чалавека паважанага веку звінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза суддзі або народнага засядацеля». Дзяржаўны абвінаваўца Гардзеенка патрабаваў тры гады.