- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з заканадаўствам, Статкевіч не можа быць зарэгістраваным у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Але гэта зусім не азначае, што не мае права на існаванне ініцыятыўная група па ягоным вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына катэгарычна адмовіла магчымасць рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Віктаравіча. У інтэрв’ю «Радыё Свабода» яна паведаміла: «Пакуль ён асуджаны, мы не маем юрыдычнага права аформіць яго як кандыдата ў прэзідэнты. Больш за тое, мы нават не маем права зарэгістраваць яго ініцыятыўную групу. А калі не будзе зарэгістраваная ініцыятыўная група — хто ж тады будзе збіраць подпісы ў яго падтрымку? Такія акцыі, калі яны і будуць праходзіць, адразу становяцца нелегітымнымі», — заявіла Ярмошына.