- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнім часам да Беларусі багата прыхаванай і непрыхаванай увагі. З зайздроснай рэгулярнасцю сюды наведваюцца розныя еўрапейскія эмісары. Захад зноў задумаўся, як ставіцца да «дыктатуры ў цэнтры Еўропы». Днямі ў Мінск завітала прадстаўнічая група экспертаў — дэлегацыя працоўнай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Рады Еўрасаюза. Яны сустрэліся з намесніцай міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной, а таксама традыцыйна — з прадстаўнікамі апазіцыі, праваабаронцамі і «трэцім сектарам»