- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы сакавіка буйнейшыя «флагманы індустрыі», як іх называлі ў савецкія часы і як іх называе Аляксандр Рыгоравіч, заявілі пра спыненне вытворчасці і перавод сваіх працоўных на 2/3 аплаты заробку: акурат як у апошнія гады «гарбачоўшчыны ». З 27 сакавіка па 6 красавіка галоўны канвеер спыніў МАЗ. З 27 сакавіка да 6 красавіка часткова не працуе МТЗ. З 26 сакавіка па 1 красавіка «ў адпачынку» бабруйскі завод масавых шын, да 6 сакавіка — «Магілёўтрансмаш».