- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цягам апошніх тыдняў кіраўнік Беларусі заняўся сілавымі структурамі. Дайшлі рукі і да рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў. Галоўны аб’ём рэформаў плануецца завяршыць да канца бягучага года. Пытанні, якія патрабуюць карэкціроўкі заканадаўства парламентам і кіраўніком дзяржавы, плануецца вырашыць да 2013 года. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пераўтварэнні ў сілавым ведамстве абумоўленыя патрэбаю, каб «забяспечвалася абарона людзей, грамадства, дзяржавы ад злачынных замахаў з улікам сучасных з’яў і тэндэнцый». Ён асобна акцэнтаваў увагу старшынь аблвыканкамаў на гатоўнасці рэгіянальных сістэм рэагавання на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. У цэлым жа, кажучы пра рэфармаванне МУС, ён падкрэсліў, што гэта пастаянная праца. «Мы гэтымі мерамі міліцыю толькі «прычасалі». Мы яшчэ ў глыбіню не рынуліся».