- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нешта няладнае творыцца ў аплоце стабільнасці. Не паспее Беларусь ачомацца ад адной рэзананснай справы з выбухамі, тэрарызмам ды іншымі іншароднымі элементамі, як з’яўляюцца новыя нагоды засумнявацца ў крыштальнасці і мірнасці беларускага цуда. Гэтым разам КДБ выкрыў слесара-шпіёна, калі той закладаў «сакрэт» для замежнай разведкі. Пра характарыстыкі схованкі нічога не паведамляецца. «Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Андрэя Гайдукова, які займаўся паводле задання замежнай разведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару», — паведамілі БелаПАН у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ. «Згаданы грамадзянін затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі тайніка са звесткамі, што цікавяць замежныя спецслужбы», — сказаў Аляксандр Антановіч.