- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўнік краіны ўнёс на ратыфікацыю ў Палату прадстаўнікоў дамову аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕАК), падпісаную ў Маскве тыдзень таму. Еўразійская эканамічная інтэграцыя мае шанцы стаць пераломным момантам для суверэнітэту Беларусі. 18 лістапада ў Маскве адбылася сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева, па выніках якой яны падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і дамову аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — вышэйшым органе Мытнага саюза (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Еўразійская эканамічная камісія прыйдзе на змену камісіі Мытнага саюза, што спыніць сваё існаванне 1 ліпеня 2012 года. Камісія павінна пачаць працу з 1 студзеня 2012 года. ЕЭК плануецца надзяліць функцыямі «кіраўніцтва інтэграцыйнымі працэсамі ў фармаце МС (Мытнага саюза) і АЭП (Адзінай эканамічнай прасторы)». Камісіі будуць паступова перадавацца нацыянальныя паўнамоцтвы.