- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выбарчай кампаніі 2012 года можна паставіць кропку. Нарэшце гэтыя бессэнсоўныя дзеі атрымалі свой лагічны фінал. Быццам бы абраныя тыя, хто трэба, быццам бы хадзілі абіраць, але, відавочна, грамадзянам Беларусі на гэта ўжо напляваць. Выбаркаму час задумацца не толькі пра лічбы ў выніковых пратаколах. Але і як запаўняць участкі для галасавання хаця б фантомамі беларусаў. «Беларусь набліжаецца да савецкіх стандартаў выбараў, калі людзям абыякава, за каго галасаваць і як праходзяць выбары наогул», — адзначыў намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч, падводзячы вынікі кампаніі па назіранню «Праваабаронцы за свабодныя выбары. У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі ў 2010 годзе, сёлета істотна адрозніваюцца паказчыкі па яўцы ў незалежных назіральнікаў і сябраў участковых камісій.