- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіеў, вуліца Грушэўскага… Акрываўленыя галовы, выбітыя вочы, людзі ў агні, забітыя! Старонні глядач, які два месяцы быў у замілаванні, разгублены. А ўсё было так прыгожа на Майдане: песні, танцы, тысячы ліхтарыкаў, грандыёзны пікнік пад адкрытым небам. Знянацку гэтае кіно для сямейнага прагляду пра любоў да Еўропы змяняецца на жорсткую карціну з абмежаваннем па ўзросту 18+. Калі хтосьці бачыў нешта падобнае падчас Арабскай вясны, яго тое не вельмі турбавала — там «усходняя дэспатыя», іншыя норавы і традыцыі. Там, так далёка, як бы і не пра нас. Але каб тут, побач, у адной з найбольш дэмакратычных краінаў постсавецкай прасторы!