- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкуль увогуле сыходзіць уяўленне пра пагрозу беларускай незалежнасці? Шмат хто кажа, што гэта, найперш, вонкавыя выклікі. Прынамсі, уладная прапаганда нас завярае, што нам патрэбныя «адэкватныя адказы пашырэнню NАТO на Усход», і таму мы штогод бразгаем зброяй на афіцыйных парадах. Каб паказаць гэтаму агрэсіўнаму Захаду, што браня моцная, а танкі хуткія. Не менш актыўна з боку нацыянальна арыентаванай апазіцыі нас упэўніваюць, што пагроза, наадварот, сыходзіць з «імперскай алігархічнай Расіі». Маўляў, мы ў поўнай залежнасці ад расійскага капіталу, а таму і дазваляем будаваць тут вайсковую часціну гэтай залежнасці, напрыклад, ствараць расійскія авіяцыйныя базы. Дый нашая пазіцыя на міжнароднай арэне — гэта падтрымка Расіі за ейныя грошы.