- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На гэтым тыдні Беларусь чакае візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. З гэтай нагоды МУС старанна трэніруецца шукаць і абясшкоджваць тэрарыстаў. Свой галаўны боль — юных, смелых і незадаволеных — ужо ізалявалі з адвагай і доблесцю. Афіцыйны візіт Уладзіміра Пуціна ў статусе прэзідэнта ў Беларусь абмяркоўваецца ўжо два тыдні. Палітыкі-аналітыкі агучваюць свае прагнозы, перасцярогі і спадзяванні. МУС Беларусі таксама не спіць у шапку — ідуць вучэнні па пошуку ўяўных тэрарыстаў, што могуць замахнуцца на вяльможную асобу. Органы «бдят», і сваёй пільнай увагай, калі меркаваць па зробленых захадах, «уганаравалі» асобаў не драбнейшага маштабу.