- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Урад Беларусі ўрэзаў свае паўнамоцтвы. Змяніўся рэгламент Савета міністраў. Цяпер усе праекты пастаноў Саўміна, якія датычацца пытанняў крэдытавання, аказання дзяржпадтрымкі, выдачы гарантый або кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам, павінны быць узгоднены з Нацбанкам. Такім чынам, паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў галіне фінансаў значна звузіліся. Нават такую дробязь, як пытанні накіравання ў замежныя камандзіроўкі, беларускі прэм’ер цяпер не зможа вырашыць самастойна. Згодна з новым рэгламентам, праекты пастановы аб камандзіроўках таксама павінны мець дадатковыя візы. У прыватнасці, быць узгоднены з Міністэрствам юстыцыі.