- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
8-га сакавіка яшчэ ад савецкіх часоў у многіх асацыіруецца са святам вясны. У бытнасць СССР і сацыялістычнага лагера ў цэлым 8-га сакавіка адзначалася як Міжнародны жаночы дзень. Ад тых часоў у многіх стаўленне да гэтай даты змянілася. Як успрымаюць 8-га сакавіка нашы суайчынніцы сёння? Вольга Абрамава, палітолаг, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання і Палаты прадстаўнікоў: — Я добра стаўлюся да гэтай даты. Нейкія традыцыі засталіся з савецкага часу. Напрыклад, для сябе асабіста 23-га лютага я называю днём жаночай салідарнасці з мужчынамі, а 8-га сакавіка — гэта дзень мужчынскае салідарнасці з жанчынамі.