- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2012 год Беларусь увайшла з ворахам праблем у сацыяльна-палітычным і эканамічным ладзе. І прагнозы на развіццё падзей аналітыкі робяць неахвотна — дзеянні афіцыйнага Мінска мала прадказальныя. Дыпламаты Еўрасаюза падкрэсліваюць, што адносіны паміж ЕС і Беларуссю ў замарожаным стане. Умовы для аднаўлення дыялогу застаюцца ранейшымі — вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных. Але ўлады пакуль не дэманструюць рашэння выканаць гэтыя патрабаванні, і заходні вектар знешняй палітыкі застаецца нязменным. Зрэшты, як і пазіцыя Еўропы, якая не мае намеру ўвесці жорсткія эканамічныя санкцыі, а працягвае «пільна назіраць за падзеямі ў Беларусі».