be
pdf

Ніва 9 (2546) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

23 лютага Беларусь перажыве чарговую інфармацыйную істэрыю пад дэвізам „Дзень зашчытніка Ацечаства”. Па сутнасці гэта той самы Дзень Савецкай Арміі, бо аніводная славутая старонка беларускай вайсковай гісторыі не звязана з гэтай датай. Больш таго, па нейкай іроніі дата 23 лютага мае дачыненне да гісторыі АК (польская: Армія Краёва), ад атрадаў якой нямала пацярпела беларускае мірнае насельніцтва. Сённяшняе беларускае войска змадэлявана па прынцыпе савецкага — шмат ідэалогіі і мала баявой рыхтоўлі. Неяк спрачаліся з сябрам, ці здольнае цяперашняе беларускае войска абараніць краіну ў выпадку гіпатэтычнага нападу. Калега даводзіў, што так; на маю ж думку, абсалютна не. Розніца ацэны хутчэй усяго заключалася на падставе таго, што дваццаць гадоў таму я служыў на тэрыторыі Беларусі, а сябра „выконваў свой інтэрнацыянальны доўг” на зямлі братняй сацыялістычнай краіны. За мяжой савецкае войска сапраўды дбайна вучылі вайсковым дзеянням, добра кармілі і забяспечвалі. У нас жа асноўным кірункам службы было „фарбаванне табурэтак”. Тэрмін гэты ніколькі не перабольшанне. За два гады службы ў савецкім войску я страляў толькі пару разоў (у сваёй вясковай школе і то болей). (У. Хільмановіч, Армія ці войска?, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005-02-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org