- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ды рэспубліканскі рфэфэрэндум па змяненнях у канстытуцыю, якія дадуць прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку магчымасць трэці раз кандыдаваць на гэты пост, працягваліся шэсць дзён. Адразу ж трэ ба сцвердзіць, што па важнасці рэфэрэндум апярэдзю выбары дэпутатаў. Ва ўсіх афіцыйных паведамленнях і на плакатах рэфэрэндум абавязкова выступаў на першым месцы. Па словах старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай, калі б гэтага рэфэрэндуму не было, яго трэба было б прыдумаць. Яна яшчэ адзначыла, што рэфэрэднум паспрыяў кансалідацыі беларускага народу. (А. Максімюк, Беларусы выбіралі, фрагмэнт)