be
pdf

Ніва 37 (2522)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Першага верасня ў Беларусі пачаўся новы навучальны год. Для большасці гэта свята. А на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зноў было неспакойна. І не ад таго, што люты вораг перайшоў нашу мяжу. Проста беларускія памежныя службы перасталі прапускаць за мяжу беларусаў, якія купілі ў Польшчы страхавы поліс грамадзянскай адказнасці на сваю машыну. Калі ў двух словах, то сутнасць канфлікту такая. Так званая „зялёная карта” ў Польшчы каштуе амаль у два разы танней, чым у Беларусі. Ну які дурань будзе пераплачваць. Тым больш тыя гандляры, якія лічаць кожны рубель, і ў змозе выжыць толькі за кошт жорсткай ашчаднасці. Вось і паплылі долары ў казну суседняй дзяржавы. Зразумела, што такі стан рэчаў не задавальняў беларускі ўладны бок. Трэба было тэрмінова рабіць нейкія захады. Першая лагічная думка, што прыходзіла ў галаву, гэта наблізіць кошты да еўрапейскіх. І тады беларусу не было б розніцы, дзе набыць страхавы поліс. Купляў бы ў сябе. Навошта яму клопаты за мяжой. Але нашы кемлівыя фінансісты пайшлі іншым шляхам. Сваім. Правераным гадамі. Проста забаранілі выпускаць з Беларусі тых, хто набыў „зялёную карту” не ў нас. Навошта ім так істотна змяншаць кошты... (В. Сазонаў, Мова і змова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-09-12
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org