be
pdf

Ніва 36 (2521)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Пры канцы ліпеня 1921 г. у Вільні польскай паліцыяй быў арыштаваны генерал Язэп Балаховіч, брат Станіслава, удзельнік польска-савецкай вайны 1920 г. Разам з Балаховічам палякі арыштавалі 11 афіцэраў саюзнага беларускага корпусу, у тым палкоўнікаў Уладзіміра Лесабодскага і Мікалая Голубева, маёраў Паўла Аксакава і Вацлава Ніцэеўскага. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны саюзныя беларускія і ўкраінскія атрады былі інтэрнаваны палякамі. Праз некалькі месяцаў салдатаў і афіцэраў пускалі на свабоду без ніякага сацыяльнага забеспячэння. Большасць з іх не мела куды вяртацца. Афіцэры ад маладых гадоў найчасцей прабывалі на вайне і не надта ўмелі рабіць нешта іншае чым быць на вайсковай службе. Такі быў таксама лёс арыштаваных у Вільні беларускіх афіцэраў. У іх былі сем’і і ніякіх сродкаў на іх утрыманне. Як беларусы знаходзіліся пад пастаянным кантролем паліцэйскіх службаў. Польскім ветэранам савецкай вайны дзяржава забяспечвала нейкія прывілеі ў выглядзе кавалка зямлі ці месца працы на дзяржаўнай службе... (Я. Мірановіч, Балаховіч і беларуская пагроза, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2004-09-05
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org