- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першыя тыдні пасля еўрапейскага рэферэндуму мінулі ў Польшчы цалкам нармальна. Прэм’ер-міністр Лешак Мілер адклікаў усе свае ранейшыя абяцанні пра датэрміновыя выбары, ініцыяваў у Сейме спектакль пад загалоўкам „парламенцкая большасць падтрымлівае ўрад”. Палітыкі заняліся сабою, адны адных абвінавачваюць, але ніхто ўжо нават не апраўдваецца. Найбольшае адхіленне ад этычных норм не выклікае ніякіх паслядоўнасцей. Нават шляхта ў ХVІІ стагоддзі была менш разбэшчана чым сучасныя грамадскія эліты. Карупцыя дасягнула такіх маштабаў, што нават каталіцкія епіскапы вырашылі прыняць спецыяльную пастанову ў гэтай справе, заклікаючы стрымаць шаленства расцягвання публічнай маёмасці. На беластоцкіх царыкаў і іх лакальныя праблемы ніхто ў Польшчы нават не звяртае ўвагу. А праблемы, якія ўзнікнуць неўзабаве пасля ўваходу краіны ў структуры Еўрапейскага саюза будуць тут немалыя, але, пакуль што, ніхто пра іх не думае. Еўрасаюз дзеля прыстасавання паасобных краін да гэтай супольнасці выдзеліў вялікія сродкі. Каб узяць грошы трэба аднак сабраць самому каля 20 працэнтаў коштаў кожнай інвестыцыі. (Я. Мірановіч, Еўрапеізацыя Беласточчыны, фрагмэнт)