- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На Падляшшы рашучая большасць праваслаўных адзначае Божае Ражджаство па юльянскім календары. Ад 1995 года вернікі праваслаўя, якія святкуюць Каляды па новым стылі, маюць магчымасць пайсці на святочнае набажэнства ў царкву святой Марыі Магдаліны, — расказвае СМІ айцец падпалкоўнік Ігар Сегень. Прызнаецца, што на вялікай вячэрні 24 снежня сустракае вернікаў, якіх не бачыць у іншы святочны дзень. Лічыць, што прыбываюць яны на святочную багаслужбу з іншых прыходаў Беластока, або і з па за горада, а пасля амаль дзвюх гадзін ідуць адзначаць дома куццю па новым стылі. У іншых прыходах спробы святкавання Каляд па новым стылі не ўдаліся. Гэтую магчымасць мешаным каталіцка-праваслаўным сем’ям правесці супольнае святкаванне запрапанаваў яшчэ епіскап Сава, цяперашні мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы. Некаторыя вернікі прыйшлі таксама крыху з цікаўнасці.