- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нядаўна выйшла з друку чарговая гістарычная кніжка аўтарства доктара тэалагічных навук, мітрафорнага протаіерэя Рыгора Сасны і матушкі Антаніны Троц-Сасны аб Ласінскім праваслаўным прыходзе. На аўтарскую сустрэчу, наладжаную 7 лютага ў Епархіяльным цэнтры праваслаўнай культуры ў Крыўцы, прыбыло шмат прыхаджан і запрошаных гасцей, сярод якіх было многа святароў. У час прэзентацыі кніжак „Ласінка. Прыход на акраіне Лядскай пушчы” і „Кнігазбор” (пісаў я пра яе раней), выдадзеных Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах пад рэдакцыяй Дарафея Фіёніка, іх аўтары, айцец Рыгор Сасна і матушка Антаніна Троц-Сасна пачулі многа вельмі цёплых слоў, асабліва наконт выдання пра Ласінку і яе наваколле. Гісторык Славамір Іванюк расказаў таксама пра шматгадовую руплівую працу айца Рыгора і матушкі Антаніны ў галіне збірання і публікавання мясцовай гісторыі. Так, як шматлікія мясцовыя прамоўцы, настаяцель Ласінскага прыхода протаіерэй Георгій Кос, які разам са студзіводскім музеем быў арганізатарам спаткання, моцна дзякаваў аўтарам кніжкі за апублікаванне падрабязнай гісторыі ягонай парафіі. (А. Мароз, Гісторыя і сучаснасць Ласінскага прыхода, фрагмэнт)