be
pdf

Ніва 13 (2342)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ранняе святкаванне Святкаванне 25 Сакавіка ў Беластоку, якое арганізавала Беларускае аб’яднанне студэнтаў, мела афіцыйны і адначасова сямейны характар. Пачалося яно ў 9 гадзін раніцы ў кавярні „Тэхнічная” ў будынку Галоўнай тэхнічнай арганізацыі (NOT). Нягледзячы на раннюю гадзіну і змену часу з зімовага на летні ў святкаванні прыняло ўдзел больш за сорак асоб. Сярод публікі назіралася новая з’ява: Свята Незалежнасці ўсё больш набывае сямейны характар. Разам з бацькамі прыйшлі дзеці ў розным узросце — ад малечаў да юнакоў. — Акт 25 Сакавіка, — адзначыў д-р Алег Латышонак, — падпісалі таксама раніцай. У сваім выступленні дакладчык паказаў факты і абставіны, у якіх даспявала думка пра незалежнасць краіны. Старшыня Беларускага Саюза ў РП, Яўген Вапа, павіншаваў сабраных са святам і зачытаў прывітанні ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне і Калінінградскага рэгіянальнага грамадскага аб’яднання „Беларускае таварыства культуры”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-04-01
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org