- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятро Конюх (8 сакавіка 1910, в. Турэц, Карэліцкі раён — 14 ліпеня 1994, Канада) — беларускі опэрны сьпявак. Служыў у польскім войску. У 1938 скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вялейцы. Да вайны працаваў у Баранавічах. У 1941 знаходзіўся ў Ржэве на ільнаводчых курсах, дзе і засьпела яго вайна. Назваўся палякам і трапіў у склад Польскага корпусу генэрала Андэрса. Прымаў удзел у бітве за Монтэ-Касына. Адзначаны памятным Крыжам За Монтэ-Касына. Застаўся ў Італіі, бо ў 1945 атрымаў вайсковую стыпэндыю на навуку ў Акадэміі мастацтваў. У 1951 атрымаў дыплём сьпевака, у 1956 — музычнага крытыка і ганаровае званьне Маэстра акадэміі. У БССР заставаліся ягоная жонка і сын, зь якімі сьпявак ліставаўся і дасылаў пасылкі.