- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка загаварыў пра дэвальвацыю. Людзі ўжо смяюцца, калі нехта з высокіх чыноўнікаў пачынае пераконваць, што абясцэньвання валюты не будзе. Кажуць, гэта верны знак, што яе не мінаваць. Так перад 2009-м Лукашэнка даказваў, што рубель не страціць у цане. А памятаеце, як у 2011 шчыраваў старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч? «…Калі, дапусцім, рэзкае падзенне — мы падтрымліваем сваю нацыянальную валюту, рэзкая прапанова па валюце — мы скупляем, Нацыянальны банк. Былі такія перыяды. Але сённяшні дзень, калі ў цэлым па годзе ўзяць, то мы пакуль, напэўна, мільёнаў на 150–200, я дакладна не памятаю, набылі больш валюты, чым прадалі.