- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Валянцін Чаканаў апошнія гады жыў у пастаянным страху, – цытуе словы “дасведчанай асобы” Радыё Свабода. – Баяўся, што арыштуюць… Хабар, адкат, перавышэнне ўлады, злоўжыванні – гэта ўсё магчыма ў цяперашняй рабоце любога беларускага міністра. Тым больш калі той можа нешта размяркоўваць, кантраляваць ці выдаваць ліцэнзіі. У Міністэрства гандлю некалькі гадоў таму з’явіўся дадатковы рычаг – гандлёвая інспекцыя. Праз яе можна было ўплываць нават на вялікія гандлёвыя сеткі, а гэта велізарны карупцыйны патэнцыял. Але як было на самай справе, лепш вядома следчым”. Спадзяёмся, хутка грамадскасць атрымае больш падрабязную інфармацыю. Як-ніяк за кратамі апынуўся не бомж, а міністр – чыноўнік высокага рангу. І не кожны дзень у нас арыштоўваюць членаў урада. А Валянцін Чаканаў быў адным з іх, лічы, да самага пазбаўлення волі.