На «Творчай кухні» з паэтам і перакладчыкам Ігарам Куліковым
2021-02-06 12:40
3 лютага на першай “Творчай кухні” ў 2021 годзе — паэт і перакладчык, лаўрэат прэміі Карласа Шэрмана за кнігу “Стараангельская паэзія” Ігар Кулікоў.
Абмяркуем, ці складана перакладаць з санскрыту, чаму важна, каб вершы Роберта Фроста выйшлі па-беларуску і ці змяняецца жыццё пасля атрымання прэмій. Ігар прачытае некалькі перакладаў і вершаў.
Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і Еўрарадыё.