be
pdf epub html mobi fb2

Мяне няма

Акудовіч Валянцін
Роздумы на руінах чалавека

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Беларускія аўтары: Акудовіч Валянцін
Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Фрагмэнты
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1998
  • Выдавец: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты
  • Катэгорыя: Філязофія, Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3661, EEDC — 480, 480-2, 480-3
  • Дадатковая даведка: Сэрыя Бібліятэка Фрагмэнты заснаваная ў 1998 годзе Цэнтрам Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум і часопісам Фрагмэнты
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org