- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя адкрывае свае таямніцы толькі цікаўным! З яе дапамогай можна адправіцца ў сапраўдную вандроўку па старажытных часах. Трэба толькі на хвіліну заплюшчыць вочы – і вось перад табой ужо мужныя рыцары ў бліскучых даспехах, прыгожыя дамы ў цудоўных сукенках, велічныя палацы і замкі… «Пачакайце! Якія ж рыцары, палацы і замкі?! – скажаце вы. – Мы ж не пра нейкія далёкія краіны гаворым! Хіба гэта ўсё было тут, на Беларусі?». Так, канечне ж, было! І з дапамогай часопіса, які ты зараз чытаеш, мы паспрабуем раскрыць табе ўсе таямніцы беларускай гісторыі, дапаможам зазірнуць у самыя яе глыбіні і адшукаць там сапраўдныя цуды! Думаю, ты пагадзішся, што вандраваць лепей за ўсё з надзейнымі сябрамі. Таму дапамагаць табе ў гэтай захапляльнай справе будуць хлопчык Васілёк і птушка Цікаўка. Калі ты гатовы, можна пачынаць нашую першую вандроўку