- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны з нас у дзяцінстве гуляў у лато, кідаючы кубік і перастаўляючы фішкі. Потым, як сталі студэнтамі, усе павальна захапляліся «Манаполіяй». А што ж сёння? Ці гуляюць цяпер у настольныя гульні беларусы? А калі гуляюць, дык у якія? Ці маем свае аналагі «Манаполіі», «Імаджынарыюму» і іншых сусветна вядомых гульняў? Пра гэта аўтары перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з аўтарам папулярных беларускіх настолак «Казачнік» і «Багач» Змітром Афанасенкам, які не толькі распавядзе пра папулярныя сёння гульні, але і пакажа, як у іх гуляць.