- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка – ды эксперт у заяўленай тэме. Лекар, кандыдат медычных навук Андрэй Белавешкін спецыялізуецца на тэме здаровага харчавання. Разам з вядоўцамі Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам ён тлумачыць, якія прадукты шкодныя, а якія карысныя.