- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыйшоў час далучыцца да папулярных курсаў беларускае мовы і гледачам «Белсату». Шмат хто з беларусаў, называючы беларускую мову роднаю, не можа свабодна размаўляць на ёй. Дый беларускамоўным праз адсутнасць шырокага моўнага асяроддзя не будзе лішнім засвоіць новыя словы, формы і правілы. У адрозненне ад «жывых» курсаў, дзе збіраецца вялікая грамада, у тэлеверсіі прысутнічаюць вядоўцы – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка – ды эксперт у заяўленай тэме. Што такое барацінка і колькі яна каштуе сёння? Чым адрозніваецца аверс ад рэверса? Дзе ў Беларусі білі грошы? Госць праграмы «Мова нанова» — нумізмат Зміцер Гулецкі.