- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Хапае змрочных прыкладаў і сёння. Дастаткова зірнуць у паўднёвым напрамку. На тамтэйшых нацыянальных каналах летась амаль штовечар дэманстравалі ролікі, у якіх або сямідзесяцігадовая бабуля брала ў рукі аўтамат ды кіравала на Данбас змагацца з «сепарамі», або купка жаўнераў сноўдала па лесе ў пошуках «каларадаў» і кожны з іх агучваў сваю прафесію: «Я – вадзіцель», «Я – шахцёр», «Я – бухгалтар»... Меркавалася, што такая агітацыя падштурхне гледачоў прызыўнога ўзросту (ад 20 да 60 гадоў) паспяшацца ў ваенкамат. Разлік можа падацца прымітыўным, аднак пасля трохтысячнага паказа ён спраўдзіўся: толькі ў пачатку гэтага года на прызыўныя ўчасткі прыйшлі 45 тысяч чалавек.