- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Правесці лагічную сувязь паміж лютым і каханнем у сённяшніх рэаліях зможа нават першакласнік. Апошні зімовы месяц адметны лавінай сусветнай рамантыкі. Кветкі ахапкамі выносяцца з крам, рукі стамляюцца падпісваць «валянцінкі», фантазія закіпае ад ідэі зрабіць мегападарунак для каханага (праўда, у святочнай мітусні чарговы кубак з сэрцайкамі купляецца неяк сам сабой). Дзень усіх закаханых — 24 гадзіны, адведзеныя на прызнанні. Лічы, апошні вагон. Не заскочыў — ідзі прэч, як Маякоўскі, «любовищу свою волоча», год чакай свайго «зорнага» часу.