be
pdf

Літаратурная Беларусь 2-3

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Зямля і неба Якуба Коласа Гісторыяй ім — Янку Купалу і Якубу Коласу — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі, «арлом» і «арэшкам» нацыянальнага літаратурнага медаля, падвойнымі сімваламі нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну постаць. Паміж народнымі Купалам і Коласам мог бы ставіцца «народны» Цішка Гартны, маглі б стаяць нацыянальны Вацлаў Ластоўскі ці народны Максім Гарэцкі. Але ў медаля — толькі два бакі. І калі летуценны «арол» Купала прыходзіў і прыходзіць да нас у некалькіх іпастасях («нашаніўскім», «бэнээраўскім», «бэсэсэраўскім»), Колас выглядае арганічным і аднатварым маналітам. Ён — найдасканалае і найтыповае выяўленне нашай нацыянальнай ментальнасці, нашых дасягненняў і хібаў, нашага і першага, і другога Я.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-07
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright © by 2007-2008 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кіраўнік праекта «ЛІТАРАТУРНАЯ БЕЛАРУСЬ» Алесь ПАШКЕВІЧ. Тэлефон для даведак: (8-017) 294-03-48. Мінск, вул. Фрунзе, 5, п. 307. Адрас электроннай пошты: sbp@tut.by Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org