- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя мастакі і фатографы Беларусі. У гэтым нумары мы зьвяртаемся да вас. Вы, напэўна, заўважылі што ў нашым часопісе вельмі важнае мейсца адводзіцца ілюстрацыям. У кожным нумары мы ставім па 30-40 малюнкаў і фотаздымкаў. I, напэўна, шмат хто з вас угадаў рысы сваіх твораў ў нашых публікацыях. Так мы бяром карціны, малюнкі, фотаздымкі з розных крыніцаў і робім зь іх кампутарныя каладжы, або падаём цалкам. Не заўсёды нам удаецца знайсьці аўтара той ці іншай работы. Таму ў часопісе ілюстрацыі ідуць, за невялікім выключэньнем, безымяннымі. Магчыма гэта не зусім карэктна ў адносінах да аўтараў, але мы сыходзім з таго, што кожны аўтар тварыў не толькі для сябе і ў першую чаргу не для сябе. I, калі 30-50 гадоў назад выйшла кніга зь ілюстрацыямі нейкага мастака і болып не перавыдавалася, а мы зараз скарыстоўваем гэтыя ілюстрацыі, то трэба толькі радавацца, што яны ізноў ідуць да людзей. Людзі бачаць іх, любуюцца імі, захапляюцца імі. Мы стараемся як можна больш беражна абыходзіцца з вашымі творамі, шаноўныя мастакі, і калі нешта ў іх мяняем, то толысі, каб дапасаваць да тэмы.