be

Курыловіч Мечыслаў

Курыловіч Мечыслаў

Нарадзіўся 17 лютага 1939 года у Гродне.

Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага інстытута чатыры гады працаваў участковым урачом у прынёманскіх вёсках, потым анколагам у Гродне. Апошнія два гады ( да пенсіі) у Мурманску.

Выдаў зборнікі вершаў: “Тутэйшы”, 2006г., выдавецтва – «Беларускі кнігазбор», 210 с., «Прыдарожная вярба», выдавецтва – «Гродзенская друкарня»,105 с., «Вчерашние святыни» 2008г., выдавецтва – “Гродзенская друкарня”,125 с.

Друкаваўся ў “Гродзенскай праўдзе”, медыцынскай газеце “Эскулап”, калектыўных зборніках паэзіі “Галасы”, “Гнёзды слоў – словы гнёзд”.

“Матыў прынёманскіх вятроў”, 64 с. – чацвёрты зборнік у электронным варыянце.

Курыловіч Мечыслаў. Выданьні

Лiцвiнка
pdf

Лiцвiнка

Проза, лірыка, фотаздымкі
Курыловіч Мечыслаў

Пасля таго, як беларусы з братняю Русью пачалі разам шукаць да шчасця дарог 124 абарыгены толькі з майго радаводу рассталіся з родным кутом. З 254-х родзічаў 84 уцяклі ў Польшчу, 19 апынуліся ў ГУЛАГах (пасля смерці Сталіна реабілітаваны), 11 загінулі: тры ад рук немцаў, два пасля допытаў у КДБ і шэсць... Болей »

Прыдарожная вярба
pdf

Прыдарожная вярба

Вершы
Курыловіч Мечыслаў

Ад аўтара. Нарадзіўся я семнаццатага лютага ў 1939 годзе. Бацька, як сацыяльна-варожы элемент калгаснаму ладу (гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі), раздзяліў лёс большасці жыхароў вёскі Плябанішкі (Гродзенскі раён). Атрымаў 25 гадоў выпраўленчай працы ў Варкуце. Мама з чатырмя малымі засталася на “волі”.Пасля... Болей »

Тутэйшы
pdf

Тутэйшы

Вершы
Курыловіч Мечыслаў

Зборнік вершаў Мечыслава Курыловіча , урача па прафесіі, які жыве ў Гродне – гэта шчырае апавяданне пра нашу спадчыну і лёс мовы, пра людскія вольнасці і моц духу, а таксама спавядальныя лірычныя радкі пра каханне. Навідавоку ў чытача спроба аўтарскага позірку на час з яго пераменамі і няспынным рухам.... Болей »

Матыў прынёманскіх вятроў
pdf

Матыў прынёманскіх вятроў


Курыловіч Мечыслаў

Гэта кніга – своеасаблівы аўтарскі роздум пра жыццё і час з іх шчымлівым болем пра страчаную людзьмі гістарычную памяць, пра занядбаную родную мову, экалогію і аптымістычныя радкі пра незаменнае – каханне.... Болей »

Новы замак 2012
pdf

Новы замак 2012

літаратурны альманах
Астравец Сяргей - укл.

У першым выпуску літаратурнага альманаха «Новы Замак» Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» прадстаўлены творы дваццаці аднаго аўтара. Апроч вершаў і прозы, публікуюцца таксама пераклады паэзіі, эсэ, крытыка, дзённікі. Назва альманаха мае ўвасабляць духоўныя... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org