Кухня як месца для сустрэч прыхільнікаў і аднадумцаў.
Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых размоваў.
Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных умовах.
Такім чынам, "Кухня TV" - гэта своеасаблівыя "круглыя сталы" з удзелам беларускіх праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванне найбольш актуальных і наспелых ў грамадстве пытанняў.
Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекта "Кухня TV" намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч адзначае:
"Кухня яшчэ з савецкіх часоў з'яўляецца сімвалам нонканфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і абыякавыя назіральнікі таго, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем уплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека".
2 красавіка дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» падпісаны. На думку чыноўнікаў, ён мусіць падштурхнуць асобныя катэгорыі грамадзян да працы і дапамгчы грамадству вылечыцца ад спажывецкіх настрояў. Якія палажэнні заканадаўчага дакумента выклікаюць найбольшую занепакоенасць у праваабаронцаў? У абмеркаванні тэмы прымаюць удзел прадстаўнікі ПЦ "Вясна" юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама намеснік старшыні РПГА ... Болей »
У выніку травеньскага рэферэндуму 1995 года беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай мовы, і ў Беларусі на афіцыйным узроўні быў замацаваны білінгвізм. Наколькі сёння з пункту гледжання заканадаўства краіны гарантаваная роўнасць беларускай і расейскай мовы, і што перашкаджае рэалізацыі правоў беларускамоўных грамадзян? Пра гэта ў новым выпуску “Кухня TV” разважаюць праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла, а таксама ... Болей »
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны таемнаму дакументу намесніка міністра МУС ад 25.02.2015, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”. У абмеркаванні ўдзельнічаюць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
<a href="http://spr... Болей »
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, аб магчымых уплывах знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека. У абмеркаванні ўдзельнічаюць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.
<a href="http://spring96.org" target="_b... Болей »
У звязку з правядзеннем у 2015 годзе чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Ірына Смеян-Семянюк разважаюць над пытаннямі празрыстасці і даверу да вынікаў беларускіх выбараў.
www.spring96.org

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/Vo... Болей »
Яшчэ летась беларускі ўрад на чале з ягоным кіраўніком, намагаючыся палепшыць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне, вырашыў распачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, - так званымі "тунеядцамі". Адпаведнасць семантычнага значэння расейскага слова "тунеядец" беларускаму перакладу "дармаед" аналізаваў у сваім блогу гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў. І вось ужо пачатак новага 2015-ага году... Болей »
У апошнім у адыходзячым годзе выпуску праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" вынікі 2014 года падводзяць старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў і намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч,
www.spring96.org

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.... Болей »
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" прысвечаны абмеркаванню змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. У абмеркаванні ўдзельнічаюць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні БАЖа, юрыст Андрэй Бастунец і медыяэксперт і журналіст Павел Быкоўскі
www.spring96.org

<... Болей »
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. На “Кухня TV» праблему абмяркоўваюць старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і аўтар даследвання, юрыст Павел Сапелка.
www.... Болей »
Другі выпуск праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" прысвечаны прыняццю парламентам Беларусі 10 лістапада 2014 году ў першым чытанні законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе». Некаторыя моманты гэтага дакумента выклікаюць занепакоенасць у праваабронцаў. У абмеркаванні прымаюць удзел старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі “Lawtrend” Алена Танкачова, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч і супрацоўнік Цэнтра прававой тр... Болей »