en
Кухня TV

Кухня TV

Стэфановіч Валянцін

У 2006 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Канвенцыю аб правах інвалідаў. Мэта дакумента заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні поўнага і роўнага ажыццяўлення людзьмі з інваліднасцю ўсіх правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама стаўленні з павагай да іх годнасці. На сённяшні момант 158 краін падпісалі Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў, яшчэ 141 дзяржава ратыфікавала яе, а Беларусь пакуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая да гэтага часу не падпісала і не ратыфікавала гэты міжнародны дакумент. Новы выпуск праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прысвечаны пытанню дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю. У ім прынялі ўдзел дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая, адзін з заснавальнікаў і каардынатар праектаў арганізацыі Сяргей Драздоўскі, а таксама намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

www.spring96.org



Catalog: Kamunikat.org
Belarusian Authors: Стэфановіч Валянцін
Publishing series: Кухня TV
  • Publication Place: Мінск
  • Publication Date: 2015-05-26
  • Editor: Стэфановіч Валянцін
  • Publisher: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Category: Video
  • Copyright © 2014-2015 by Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Book Collection: KAMUNIKAT
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org