- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму бальшавіцкая традыцыя пераймяноўваць гарады ў гонар партыйных лідараў, што нарадзіліся непадалёк, можа даць збой? Можа, справа ў моцнай энергетыцы некаторых мястэчак Беларусі, што ідзе з глыбіні стагоддзяў?! Так-так, увасабленне ўраджайнасці і пазнання свету, яблык і гронка вінаграду, якія даюць жыццё… Нешта знаёмае, праўда?.. Менавіта тут нашыя продкі пакланяліся калісьці багіні Жыве, у валадарства якой мы сёння і адправімся… Не бойцеся, усё ў парадку, сёння мы запрашаем вас у сталіцу. Сталіцу ганчарства Беларусі і цукеркавы клёндайк, цудоўнае месца, дзе ўжо колькі стагоддзяў суседнічаюць два касцёла, царква і драўляная сінагога!