be
epub

Хаімка і Сорка

Дранько-Майсюк Леанід
апавяданне

У жніўні 1939-га хлопчык Хаімка жыў у Давыд-Гарадку і дзяўчынка Сорка жыла ў Давыд-Гарадку, – ім тады было гадоў па адзінаццаць. Бацька Менашэ і маці Шэйнэ-Тойбэ называлі свайго сына бухгалтарам, бо Хаімка ўдала складаў лікі – скажам, да васьмі дадаваў дзесяць і абвяшчаў, што разам будзе васямнаццаць. Хлопчык ужо хітры, таму невыпадкова да васьмі дадаваў дзесяць! А калі дома яго прасілі да шаснаццаці дадаць два (зноў жа невыпадкова!) і пыталіся, колькі будзе, то ён звонка адказваў, што і тут будзе васямнаццаць. А Сорчыныя бацькі Цві-Гірш і Хана-Злата называлі сваю дачку артысткаю, бо Сорка ўмела хораша спяваць – асабліва чулліва пяяла пра тую сірацінку, якая глядзела ноччу на поўню і марыла пра высокія драбіны; па драбінах няшчасная сірацінка хацела падняцца на поўню, каб сустрэць на ёй нябожчыцу маці... (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Дранько-Майсюк Леанід
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2022 by Леанід Дранько-Майсюк; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Дранько-Майсюк Леанід, Хаімка і Сорка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 12-20
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org