На шляху ў Бабадаг

Анджэй Стасюк

Кніга ўяўляе сабой зборнік успамінаў і разважанняў аўтара аб падарожжах, у час якіх ён неаднаразова наведваў краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы — Славакію, Венгрыю, Славенію, Харватыю, Албанію, Украіну, Румынію, Малдову і Прыднястроўе. Аўтар згадвае людзей, звычаі, апісвае мясціны і краявіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць развагі пісьменніка пра менталітэт і звычаі жыхароў гэтай часткі Еўропы, якую многія лічаць адсталай і прымітыўнай.... Болей »


Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм

Валіцкі Анджэй

У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай - праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Полыпчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, культуролагаў і палі-толагаў. Болей »


Нацыянальнасьць - беларус

Латышонак Алег

У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых р... Болей »


Неверагодны свет

Дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове

Несцярэнка Юры

Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »


Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ

Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэ... Болей »


Нёманскі фронт

15 - 25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка

Люцік Дзмітрый

Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за кронам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна 12-25 ліпеня 1944 года. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, ... Болей »


Оньдэ

Олэксій Дыковыцькый

А скажы мні, Алёша, так чэсно скажы, чые яка польза от всіх гэтых кныжок? Я много нэ чытав, бо і колы було чытаты - полэ, сэнокос, скотына од світу до вэчора. Стыдно було чытаты, як люды, даймонато, картоплі копають! Взымку тулькы врэм’я було, алэ кныжок нэ було. А тэпэр і врэм’я е і кныжкы можна достаты, а вочы нэ бачать! Сам нэ знаю, чы коб чытав, то зробывса б розумнійшый, чы як? I так вроде нэ дурный вжэ зовсім коб. Алэ кажэш, шчо е... Болей »


Ордэн Белай Мышы

Выбраная проза

Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў. Болей »


Падарожжы Беньяміна ІІІ

Мойхер-Сфорым Мэндэлэ

Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы. Мэндэлэ Мо... Болей »


Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі

да 2006 г.

«Выданьне гэтае важнае для мяне з той простай прычыны, што ў дзяржаўных структурах, пад дзяржаўнай апекай такога кшталту публікацыя была б немагчымая. Яна акурат прысьвечаная той фактуры, якая выкрэсьліваецца альбо замоўчваецца. Яна прысьвечаная, уласна кажучы, вітку нашай нядаўняй мінуўшчыны, калі Беларусь вызвалілася з позьнесавецкага застою, каб праз фактычна пяць гадоў трапіць у новую несвабоду, якую ствараў і шырыў лукашэнкаўскі рэ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12]   Наступная   Апошняя