- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца... Болей »
Кніга “Культура як зносіны” — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе.... Болей »
Галоўны герой твора – маленькі хлопчык, які жыве з бабуляй ды дзядулем і слухае ад апошняга незлічоныя гісторыі – паданні – сямейныя ўспаміны, біблейныя і талмудычныя казанні ды гістарычныя апісанні – што сплятаюцца ў ягоным уяўленні ў суцэльны сямейны раман. У гэтым расповедзе слова набрыняе рэальнасцю... Болей »
Іштван Бібо (1911–1979) – венгерскі палітычны дзеяч, правазнаўца і палітолаг, член-карэспандэнт Венгерскай акадэміі навук, міністр урада Імрэ Надзя, які быў звольнены і зняволены за сваю палітычную дзейнасць пасля падзеяў кастрычніка 1956 г. Гэтая невялічкая праца ўяўляе сабой папулярныя нарысы да асвятлення... Болей »
"Проза" Янкі Юхнаўца (1921–2004) — новая кніга ў серыі "Спадчына: агледзіны" — першае ў Беларусі выданне празаічнай спадчыны гэтага пісьменніка-эмігранта. Том склалі апавяданні, няскончаная аповесць "Яно", "Запіскі і зацемкі…". Напісаныя самабытнай мовай, арыгінальныя творы маюць паспрыяць вяртанню імя... Болей »