Споведзь мешчаніна

Марай Шандар

ІЦандар Марай (1900-1989) належыць да найболып выбітных і плённых еўрапейскіх аўтараў XX ст., кнігі якога высока цэняцца ў многіх краінах свету. Раман “Споведзь мешчаніна”, у якім Марай праз выяўленне падзей і перажыванняў у жыцці ўласным і сваёй сям’і паказвае норавы сярэднееўрапейскага мяшчанства і адсочвае працэс пасіуповага знікнення гэтага сацыяльнага класа, крьггыкі і літаратуразнаўцы называюць вяршыняй творчасці вугорскага пісьме... Болей »


Страчаны лёс

Кертэс Імрэ

Раман вугорскага літаратара Імрэ Кертэса «Страчаны лёс» (1975), шмат у чым аўтабіяграфічны, уражвае не так апісаннямі «жахаў» і «пекла канцлагераў», як незвычайнай інтанацыяй аповеду, пазбаўленай пафасу і празмерных эмоцыяў. Галоўны герой кнігі падзіцячы наіўна ўспрымае ўсё, што з ім адбываецца, намагаецца прыстасавацца да варункаў канцлагеру, асвоіцца з дадзеным яму лёсам. У 2002 годзе раман прынёс Кертэсу Нобелеўскую прэмію «за творча... Болей »


Сцебуракаў лёс

гісторыя роду

Сцебурака Усевалад, Сцебурака Анатоль

Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызмуўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца для... Болей »


Трэці Эдэм

вершы

Аксак Валянціна

Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе "Трэцім Эдэме" гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага. Болей »


Ферма жывёлаў

Оруэл Джордж

У незалежным выдавецтве Vesna Books выйшла чарговая кніга Джорджа Оруэла Па-беларуску - “Ферма жывёлаў”. Раней напрыканцы ліпеня 2020 г. у Мінску выйшаў пераклад рамана “1984”. Абедзве кнігі на беларускую мову пераклаў філолаг і журналіст Сяргей Шупа. Болей »


pdf

Хадзі на мой голас

Бічэль Данута

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »


Цудоўныя гады сабаку пад хвост

Вівэг Міхал

Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружана... Болей »


Я абслугоўваў ангельскага караля

Грабал Багуміл

Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1... Болей »


Я помню ўсё

Успаміны, лісты

Верас Зоська

Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7]   Наступная   Апошняя